Працягваюцца масавыя допыты ўкраінцаў на беларускай мяжы.
У беларускіх пунктах пропуску працягваюцца праверкі тэлефонаў, допыты і затрыманні. Усіх затрыманых да суда змяшчаюць у ІЧУ ў бліжэйшым ад мытні горадзе, пасля чаго прызначаюць або штраф і вызваляюць, або даюць «суткі». Вядома, што некаторых людзей затрымліваюць па крымінальных справах.
Журналісты BGmedia перыядычна робяць агляд паведамленняў у прыгранічных тэлеграм-чатах. У чатах пішуць, што на гутаркі адпраўляюць "рэвалюцыянераў", тых, хто трапіў у базу, тых, хто даўно не быў у Беларусі. Вядома, што падчас допытаў сілавікі патрабуюць разблакаваць тэлефон. А ў тых, каго выклікалі на "гутарку", потым скрупулёзна правяраюць асабістыя рэчы. І самі допыты займаюць шмат часу.
вх