Беларуская Служба

Выведка Украіны выявіла ў Беларусі факты вывучэння расійскімі вайскоўцамі шляхоў хуткага перакідання войскаў

17.11.2025 09:30
«Ніякіх перашкод расійскім вайскоўцам на тэрыторыі Беларусі няма», – пераконвае ўкраінскі вайсковец.
Сцяг УкраіныФота: 1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Былы намеснік кіраўніка Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Ілля Паўленка заявіў, што ў Беларусі расійскія вайскоўцы знаходзіліся ў цывільнай форме і вывучалі магчымасці альтэрнатыўнага чыгунцы шляху хуткага перакідання войскаў.

«Ніякіх перашкод расійскім вайскоўцам на тэрыторыі Беларусі няма. То бок яны робяць усё, што патрэбна не толькі ў часе вучэнняў, а калі заўгодна. Вядома, рэжым намагаецца гэта прыхаваць», – цытуе словы вайскоўца «Свабода».

«Мы выяўлялі такія факты, як знаходжанне расійскіх войскаў у цывільнай форме, паездкі па Беларусі з мэтай вывучэння стану дарог, грунтоў, наколькі яны прамярзаюць, наяўнасці сельгастэхнікі. Для чаго? Для таго, каб мець магчымасць ствараць планы хуткага перакідання войскаў. Не толькі, як мы мяркуем, што яны могуць перакінуць там 30 тысяч па чыгунцы па лініі Віцебск – Брэст, але і іншымі шляхамі», – сказаў Ілля Паўленка на на IV беларуска-ўкраінскім Форуме Астроскіх, што праходзіў у Львове і Кіеве 11–15 лістапада.

Паводле яго, як паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Укрінформ, і Украіна, і шмат еўрапейскіх краін-партнёраў разглядаюць Беларусь не як асобную краіну, як супольнае вайскова-палітычнае поле з Расіяй.

аз

Украінскія ўдарныя БПЛА пашкодзілі адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ

16.11.2025 12:03
Прагрымела серыя выбухаў і ўспыхнуў пажар. 

Стаўленне да беларусаў ва Украіне становіцца больш пазітыўным — кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве

16.11.2025 18:15
Гэта звязана перш за ўсё з беларускімі добраахвотнікамі.