Беларуская Служба

У Літве ля мяжы з Беларуссю афіцыйна адкрываецца інфраструктура для вайскоўцаў ЗША

26.11.2025 13:44
Інвестыцыі Літвы ў інфраструктуру для амерыканскіх войскаў перавышаюць 200 млн долараў ЗША.
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сераду 26 лістапада ў Падброддзі ў Літве афіцыйна адкрываецца вайсковая інфраструктура для амерыканскіх вайскоўцаў у Літве, паведамляе «Свабода». У новых казармах размясціліся два батальёны амерыканскай дывізіі, якая базуецца ў Тэхасе, цяпер дыслакаваныя ў Літве. Яны ўзброеныя танкамі Abrams, баявымі машынамі пяхоты Bradley і самаходнымі гаўбіцамі Paladin.

На палігоне імя генерала Сільвестраса Жукаўскаса пабудавалі тры казармы, шматфункцыйны цэнтар з спартовай залай і вучэбнымі класамі, сталоўкі, зону тэхнічнага абслугоўвання, верталётныя пляцоўкі і іншыя аб’екты, паведамляе BNS.

Будаўніцтва інфраструктуры выканала кампанія Merko statyba.

Паводле Міністэрства абароны Літвы, у кастрычніку 12-я ратацыя амерыканскіх узброеных сіл у Літве пераехала ў казармы на палігоне ў Падброддзі.

Праект, будаўніцтва ў рамках якога пачалі ў верасні 2023 года, фінансавалі Міністэрства абароны Літвы і НАТА.
Інвестыцыі Літвы ў інфраструктуру для амерыканскіх войскаў перавышаюць 200 млн долараў ЗША.
Амерыканскія салдаты перыядычна праходзяць ратацыю ў Літве з вясны 2014 года, а цяжкаўзброеныя батальёны размешчаныя ў краіне з 2019 года. Дыслакаваны ў Літве амерыканскі батальён з 2022 года ўзмоцнены артылерыйскім падраздзелам.

Аднак у цяперашні час Вашынгтон пераглядае прысутнасць сваіх сілаў у Еўропе, а Літва імкнецца захаваць ці павялічыць наяўны ў краіне вайсковы кантынгент.

аз

Літва не будзе кампенсаваць стратаў перавозчыкам, якія захраслі ў Беларусі

20.11.2025 17:01
Папярэджанні ўладаў аб рызыках не перашкаджаюць гэтаму бізнесу працягваць дзейнасць на ўсходнім напрамку, кажа міністр транспарту Літвы.

ISW: Крэмль на завяршальнай стадыі намаганняў па далучэнні Беларусі праз структуру СД

24.11.2025 12:00
Такім чынам аналітыкі адрэагавалі на апублікаванае 23 лістапада паведамленне Міністэрства замежных спраў Расіі.