З нагоды Дня герояў, які адзначаецца ў гонар удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну 1920 году ў абарону Беларускай Народнай Рэспублікі, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў:
«Звяртаюся да вас сёння, каб прыпомніць усім нам нашых, магчыма, найбольшых герояў. Прыпомніць з вялізарнай удзячнасцю і сказаць ім, што яны дасюль жывуць у сэрцы кожнага беларуса і што мы верым, што з іхнай дапамогай мы адродзім нашую Бацькаўшчыну, не дазволім ворагам сцерці яе з паверхні Зямлі».
Медалём Ордэну Пагоні з дадатковай адзнакай вайсковых заслуг узнагароджаныя афіцэр, імя якога не разгалошваецца, і былы камандзір Палку імя Кастуся Каліноўскага Павал Шурмей. Трое ваяроў узнагароджаныя Медалём Ордэну Пагоні пасмяротна.
Крыніца: Радыё Свабода/юл