Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Берліне

27.11.2025 15:07
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл сустрэлася з абноўленай групай «за дэмакратычную Беларусь» у нямецкім Бундэстагу.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з абноўленай групай «за дэмакратычную Беларусь» у нямецкім Бундэстагу@tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская выступіла перад нямецкімі палітыкамі, і ў сваёй прамове прапанавала разглядзець магчымасць прыняцця новай рэзалюцыі па Беларусі, якая б адлюстроўвала бягучую сітуацыю і зрабіць яе адным з прыярытэтаў групы на 2026 год.

Апроч таго беларуская лідарка выступіла з прапановай, каб у наступным годзе кожная фракцыя магла б  прыняць аднаго або двух маладых беларускіх палітыкаў на стажыроўку.

Святлана Ціханоўская паведаміла, што абмяркоўваецца ідэя сабраць разам дэпутатаў, якія з'яўляюцца «хроснымі бацькамі» беларускіх палітвязняў і запрасіць былых палітвязняў або іх сем'і. «У цяперашні час у Бундэстагу больш за ўсіх «хросных бацькоў» — было б выдатна, калі б такі форум адбыўся ў Берліне», падкрэсліла беларуская лідарка.

Святлана Ціханоўская  запрапанавала наладзіць рэгулярныя кантакты паміж дыяспарай і Бундэстагам і ўсталяваць супрацоўніцтва паміж групай «за дэмакратычную Беларусь» ды Каардынацыйнай Радай і Аб'яднаным Пераходным Кабінетам.

Крыніца: Светлана Тихановская/юл