Беларуская Служба

Сельская гаспадарка традыцыйна атрымае падтрымку з бюджэту

27.11.2025 16:12
На падтрымку аграрнага комплексу ў кансалідаваным бюджэце Беларусі запланавана 4,4 мільярды рублёў.
Ілюстрацыйны здымакImage by Peter H from Pixabay/CC0

Рэспубліканскі бюджэт - 1,3 мільярды рублёў, мясцовыя бюджэты - 3,1 мільярды, уключаючы мільярд мэтавых сродкаў (субвенцыі), якія перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту.

Сродкі дзяржаўнай падтрымкі будуць размеркаваны наступным чынам: на тэхнічнае перааснашчэнне і матэрыяльныя рэсурсы (ГЗМ, угнаенні, запчасткі) прадугледжана 1,7 мільярдаў рублёў, 0,8 мільярда - на падтрымку вытворцаў (надбаўкі за прадукцыю, патанненне крэдытаў), 0,5 мільярда - на меліярацыю і аднаўленне зямель.

На іншыя расходы на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і перапрацоўкі запланавана 1,4 мільярды беларускіх рублёў.

Разам з тым прамысловая вытворчасць у Беларусі працягвае падаць - мацней за ўсё ў Мінску. 

Белстат апублікаваў даныя за студзень-кастрычнік 2025 года, якія паказваюць паскарэнне спаду прамысловай вытворчасці. За дзесяць месяцаў выпуск скараціўся на 1, 3%, тады як па выніках верасня падзенне было 0, 8%.

Крыніца: Экономика Беларуси/юл