Беларуская Служба

Віленскі аэрапорт не працаваў увесь вечар і ўсю ноч 

01.12.2025 08:39
Абмежаванні ўвялі з 18:09, а знялі ў 5 гадзін раніцы.
 .
Віленскі аэрапорт.Фота: taf.by

У нядзелю, 30 лістапада, вечарам паветраная прастора над Віленскім аэрапортам была закрыта з-за зафіксаваных кантрабандных шароў, што заляцелі з Беларусі ў Літву, паведаміла кіраўніцтва аэрапорта ў Facebook. Абмежаванні ўвялі з 18:09, а знялі ў 5 гадзін раніцы, пiша LRT

«Важна адзначыць, што рашэнне па канкрэтным рэйсе прымае авіякампанія. Таму пасажырам, чые планы маглі быць закранутыя, варта ў першую чаргу кіравацца інфармацыяй, якая даецца іх авіякампаніяй», — адзначае аэрапорт.

Як раней паведамляла агенцттва BNS, з-за пагрозы нацыянальнай бяспецы, якая ўзнікла пасля з'яўлення кантрабандных паветраных шароў з Беларусі, Літоўскія аэрапорты (LTOU) звярнуліся ў Генеральную пракуратуру з просьбай ініцыяваць дасудовае расследаванне.

эж

Літва зноў пагражае закрыць мяжу з Беларуссю 

24.11.2025 15:47
«Магчыма, мы закрыем мяжу, і рашэнне будзе прынята, калі сітуацыя не палепшыцца».