Беларуская Служба

Былога каліноўца асудзілі да пяці гадоў калоніі

01.12.2025 13:01
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», разам з былым ваяром палка Каліноўскага Васілём Верамейчыкам, якога В'етнам выдаў Беларусі, судзілі Васіля Грачыху.
Затрыманы Васіль ГрачыхаScreenshot з відэа на https://t.me/newsby_btrc

Мужчыну затрымалі вясной пры невядомых абставінах. Прапагандысты паказалі, як яго вядуць па балоцістай мясцовасці некалькі супрацоўнікаў КДБ з аўтаматамі.

Паводле інфармацыі прэс-службы Палка Каліноўскага, Васіль далучыўся да іх у маі 2022 года, але пакінуў падраздзяленне ўжо ў чэрвені таго ж года па ўласным жаданні.

Агулам каліноўцаў абвінавацілі паводле дванаццаці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У выніку Васіля Грачыху асудзілі да пяці гадоў калоніі, а Васілю Верамейчыку прызначылі 13 гадоў калоніі.

Верамейчык і Грачыха ўтрымліваюцца ў СІЗА-1 на Калядзічах.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл