Беларуская Служба

Павел Латушка заклікаў да салідарнасці з беларусамі

01.12.2025 15:45
Палітык выступіў на Кангрэсе Маладых Еўрапейскіх кансерватараў і рэфарматараў.
           :
Кіраўнік НАУ Павел Латушка прыняў удзел у панэльнай дыскусіі «Палякі на Усходзе: Еўрапейская салідарнасць на практыцы»https://t.me/CabinetBelarus

У польскім Любліне адбыўся Кангрэс маладых Еўрапейскіх кансерватараў і рэфарматараў. У ім прынялі ўдзел прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі і іншыя палітыкі. Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка прыняў удзел у панэльнай дыскусіі «Палякі на Усходзе: Еўрапейская салідарнасць на практыцы». У дыскусіі таксама ўдельнічала старшыня дэлегацыі па сувязях з Беларуссю еўрадэпутатка Малгажата Гасеўская.

Адказваючы на пытанне мадэратара, Павел Латушка адзначыў важнасць салідарнасці з беларускім народам праз неабыякавасць да сітуацыі ў Беларусі.

«Не будуйце мур для беларусаў, бо беларусы хочуць быць у Еўропе. Не забывайце пра тое, што Беларусь і беларускі народ — гістарычная частка Еўропы, а не частка Расіі», — адзначыў Павел Латушка падчас дыскусіі.

Намеснік кіраўніцы АПК падкрэсліў таксама важнасць інфармацыйнай салідарнасці праз падтрымку незалежных СМІ, блогераў, сацыяльных медыя ініцыятыў і палітыкаў, палітычнай салідарнасці праз падрымку альтэрнатыўных рэжыму дэмакратычных інстытутаў, прававой салідарнасці праз прыцягненне дыктатара да міжнароднай прававой адказнасці.

Крыніца: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі/юл