Беларуская Служба

У Мінску вынеслі на грамадскае абмеркаванне праект рэканструкцыі Лошыцкай сядзібы

01.12.2025 16:43
Праект абапіраецца на комплексныя навуковыя даследаванні 2009 года і графічныя рэканструкцыі архітэктаркі Галіны Левінай.
  ,
Аб'екты Лошыцкай сядзібы, якія доўгі час стаялі закансерваванымі руінамhttps://t.me/spadczyna

Першы аб’ект — капліца-пахавальня Прушынскіх, васьмігранны ў плане будынак XVIII стагоддзя. Яго плануюць аднавіць у выглядзе, які ён меў на мяжы XVIII–XX стст. 

Другі аб’ект — вадзяны млын Яўстаха Любанскага, пабудаваны ў 1901 годзе. Гэта магутны трохпавярховы будынак, 12,7х26 м у плане. Як было характэрна для прамысловай архітэктуры таго часу ён выкананы ў «цагляным стылі», без тынкоўкі. 

Абодва будынкі прайшлі працэдуру кансервацыі ў 2011–2012 гадах па праекце , і толькі цяпер справа дайшла да паўнавартаснай рэстаўрацыі.

Грамадскае абмеркаванне працягнецца да 15 снежня 2025 года. Заўвагі прымае адміністрацыя Ленінскага раёна.

Крыніца: Спадчына/юл