У Вашынгтоне Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з намеснікам дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Эндзі Бэйкерам, паведаміў на сваёй старонцы ў Х дарадца С. Ціханоўскай, на што звярнуў увагу Позірк.
На сустрэчы абмяркоўваліся далейшыя «гуманітарныя намаганні па вызваленні беларускіх палітвязняў», «мірныя перамовы па Украіне», «важнасць аднаўлення і ўмацавання суверэнітэту Беларусі і запуску працэсу дэмакратычных пераўтварэнняў», адзначыў Кучынскі.
Таксама ў цэнтры ўвагі былі «цяперашнія гібрыдныя атакі» рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць Літвы і Польшчы і «неабходнасць пастаяннага ціску» на Мінск.
яс