Беларуская Служба

Літоўскія перавозчыкі ладзяць пратэст супраць затрымкі фур ў Беларусі

03.12.2025 14:04
Страты літоўскіх перавозчыкаў ужо набліжаюцца да 100 млн еўра.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/ Andrzej Rostek

Літоўскія перавозчыкі рыхтуюць пратэст у Вільні з-за таго, што іх фуры застаюцца заблакаваныя ў Беларусі, паведамляе Delfi.  Асацыяцыя Linava плануе мітынг 10 снежня на праспекце Гедыміна, а лагістычныя кампаніі папярэджваюць: калі сітуацыя не зменіцца, яны гатовыя перакрыць трасу М1 на мяжы з Польшчай.

Кіраўнік Linava Эрландас Мікенас адзначае, што страты ўжо набліжаюцца да 100 млн еўра: кожны дзень прастой адной фуры ў Беларусі абыходзіцца да 10 тысяч еўра.

Канфлікт пачаўся пасля таго, як Літва ў лістападзе на тры тыдні закрыла мяжу з Беларуссю, спасылаючыся на гібрыдныя атакі Беларусі з выкарыстаннем метэазондаў з кантрабандай. У адказ Мінск забараніў рух літоўскіх грузавікоў.

Хоць Літва аднавіла працу пунктаў пропуску 20 лістапада, беларускі бок не выпускае літоўскія фуры і патрабуе сустрэчу на ўзроўні МЗС. У Вільні мяркуюць, што рэжым Лукашэнкі так спрабуе прарваць санкцыйную ізаляцыю.

эж


Праз літоўскія фуры, якія не выпускаюць з Беларусі, Вільня абяцае ўзмацніць ціск на Мінск 

21.11.2025 16:44
«Выкраданне грамадзян ЕС, а цяпер і іх маёмасці, не зменіць прынцыпаў ЕС. Міжнародная ізаляцыя будзе працягвацца, а ціск на рэжым — узмацняцца», — падкрэслілі ў Вільні.