Беларуская Служба

Віленскі аэрапорт зноў закрывалі праз шары з кантрабандай з Беларусі

04.12.2025 08:43
З пачатку года зафіксавана 599 кантрабандных аэрастатаў і 197 беспілотнікаў, што ўварваліся ў паветраную прастору Літвы.
  i
Аэрапорт у ВільнiAutorstwa Pofka - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=82550687

Вечарам 3 снежня паветраную прастору над аэрапортам Вільні закрылі больш чым на тры гадзіны з-за кантрабандных аэрастатаў, якія заляцелі з боку Беларусі. Паводле Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі, абмежаванні дзейнічалі з 19:36 да 22:30:

«Праз гібрыдную атаку, праведзеную Беларуссю супраць Літвы, грамадзянскай авіяцыі і насельніцтва, паветраная прастора над аэрапортам Вільні была закрытая».

Інцыдэнты з аэрастатамі і беспілотнікамі працягваюцца ўжо некалькі месяцаў і рэгулярна ўплываюць на работу літоўскіх аэрапортаў. Літва нават часова абмяжоўвала працу памежных пунктаў, але колькасць парушэнняў не скарацілася.

З пачатку года зафіксавана 599 кантрабандных аэрастатаў і 197 беспілотнікаў, што ўварваліся ў паветраную прастору Літвы. У выніку сарвана 320 рэйсаў, пацярпелі 47 тысяч пасажыраў, а аэрапорты былі вымушана закрытыя амаль на 60 гадзін.

эж

Літва зноў пагражае закрыць мяжу з Беларуссю 

24.11.2025 15:47
«Магчыма, мы закрыем мяжу, і рашэнне будзе прынята, калі сітуацыя не палепшыцца».