Беларуская Служба

Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі з трыбуны АБСЕ заклікала беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі

04.12.2025 17:20
Еўразвяз «працягвае заклікаць беларускія ўлады спыніць […] рэпрэсіі, вызваліць усіх палітычных зняволеных і выконваць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека».
Kaja Kallas, Vice-President of the European Commission
Kaja Kallas, Vice-President of the European Commission Photo: Alexandros Michailidis/Shutterstock

Пра гэта на 32-м пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін-удзельніц АБСЕ ў Вене заявіла вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас, паведамляе pozirk.online.

«ЕС заклікае Беларусь спыніць падтрымку агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны», – дадала яна.

У сустрэчы бярэ ўдзел лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская. У кулуарах сустрэчы 4 снежня запланаванае мерапрыемства «Рыхтуемся да дэмакратычнай будучыні Беларусі», арганізаванае групай «сяброў дэмакратычнай Беларусі» ў АБСЕ.

Афіцыйны Мінск на сустрэчы прадстаўляе намеснік міністра замежных спраў Ігар Сакрэта. Прэс-служба МЗС паведаміла пра яго ўдзел у сустрэчы з каментаром: «Беларусь паслядоўна выступае за падтрыманне шматбаковага дыялогу, умацаванне даверу і пошук практычных рашэнняў у сферы еўрапейскай бяспекі».

вх