Яна накіраваная ў першую чаргу на павелічэнне долі беларускіх тавараў на ўнутраным рынку, але ахоплівае куды больш сфер жыцця, піша Наша Ніва.
Ведамства заклікае беларусаў раз на тыдзень не толькі купляць мясцовыя прадукты, але таксама апранаць адзенне і абутак беларускай вытворчасці, чытаць і размаўляць па-беларуску, а таксама слухаць беларускую музыку.
Пра акцыю аб’явіў намеснік міністра Алег Дзікун, выступаючы на рускай мове ў чацвер, 11 снежня, на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Чакаецца, што па пятніцах беларускія вытворцы і гандлёвыя сеткі будуць рабіць зніжкі на беларускія тавары. Пакупнікі ў сваю чаргу могуць падтрымаць ініцыятыву, купляючы беларускае і расказваючы пра акцыю ў сацсетках з хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго.
Пачаць удзельнічаць у акцыі можна ўжо заўтра.
Наша Ніва/ав