Беларуская Служба

У Мінску праходзяць перамовы Лукашэнкі і амерыканскай дэлегацыі

12.12.2025 15:13
Апошні візіт дэлегацыі ЗША ў Мінск на чале з пасланнікам Дональда Трампа Джонам Коўлам адбыўся ў верасні.
У Мінску праходзяць перамовы Лукашэнкі і амерыканскай дэлегацыіwww.belta.by

Прэс-служба Лукашэнкі пацвердзіла перамовы Аляксандра Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй на чале з Джонам Коўлам. Як піша «Пул першага», перамовы прайшлі сёння, але працягнуцца і ў суботу, паведамляе «Наша Ніва».

Лукашэнка павіншаваў Коўла з прызначэннем яго спецпасланнікам ЗША ў Беларусі.

«Ты цяпер галоўны па Беларусі ў нас. Перадайце Трампу, што мы нешта павінны зрабіць у сувязі з гэтым. І мы зробім», – сказаў дыктатар.

«У нас шмат пытанняў. Свет мяняецца вельмі хутка, з'яўляюцца новыя праблемы, якія мы з вамі павінны абмеркаваць. А магчыма, і вырашыць сякія-такія пытанні», – сказаў Лукашэнка.

Апошні візіт дэлегацыі ЗША ў Мінск на чале з пасланнікам Дональда Трампа Джонам Коўлам адбыўся ў верасні. Пасля той сустрэчы вызвалілі і дэпартавалі ў Літву 51 палітвязня.

вс