Беларуская Служба

Літва гатовая накіраваць у Беларусь пасла па асаблівых даручэннях

12.12.2025 18:31
Рост кантрабанды з Беларусі з дапамогай паветраных шароў апошнім часам перашкаджаў працы аэрапортаў Вільні і Коўна. 
Літоўскія сцягіshutterstock/Janis Smits

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс у эфіры адной з праграм заявіў, што Літва гатовая накіраваць у Беларусь пасла па асаблівых даручэннях для перамоў. Ён адзначыў, што такі ўзровень прадстаўніцтва магчымы і што Літва неаднаразова прапаноўвала гэта Беларусі як вусна, так і ў пісьмовай форме, піша LRT.

У той жа час Кястуціс Будрыс выказаў сумневы ў карысці перамоў з Беларуссю, адзначаючы, што больш сур’ёзныя перамовы павінны атрымліваць «ухваленне на нацыянальным узроўні». Ён падкрэсліў, што рашэнні па санкцыях і многіх іншых пытаннях знаходзяцца ў кампетэнцыі Еўрасаюза, таму адна Літва іх не вырашае, паведамляе «Наша Ніва».

Рост кантрабанды з Беларусі з дапамогай паветраных шароў апошнім часам перашкаджаў працы аэрапортаў Вільні і Коўна. Гэта прывяло да часовага абмежавання работы памежных пунктаў з Беларуссю, а Мінск цяпер адмаўляецца выпускаць грузавікі, зарэгістраваныя ў Літве, за межы краіны. Літоўскае кіраўніцтва называе гэтыя дзеянні гібрыднай атакай з боку рэжыму Лукашэнкі.

вс