Аляксандр Лукашэнка ў абмен на вызваленне зняволеных патрабуе вяртання Беларусі ў сусветны гандаль, - мяркуе Алесь Зарэмбюк, кіраўнік фонду «Беларускі дом».
Актывіст адзначыў у эфіры TVP Info, што актывістаў апазіцыі ў Беларусі адпраўляюць у працоўныя лагеры па дробязных прычынах.
— Дастаткова паставіць сэрцайка пад нейкім пастом. Гэта цяжка зразумець тут, у свабоднай Польшчы. Але, на жаль, гэта працягвацца. Увесь час людзей затрымліваюць, увесь час, кожны тыдзень кагосьці прызнаюць экстрэмістам. Гэтыя людзі трапляюць у турмы, дзе іх катуюць.
Незалежныя беларускія СМІ паведамляюць пра магчымае вызваленне да 150 палітычных зняволеных пасля перамоў паміж Аляксандрам Лукашэнкам і амерыканскай дэлегацыяй на чале з генералам Джонам Коўлам. Раней улады Беларусі вызвалілі дзясяткі зняволеных пасля падобных перамоваў.
NEXTA паведамляў, што на мяжы з Літвой і Польшчай адключаны камеры. Маніторы не працуюць у «Каменным Логу» на мяжы з Літвой, а таксама ў «Брэсце» і «Бераставіцы» на мяжы з Польшчай. Мінулым разам менавіта камеры відэаназірання зафіксавалі, як, пасля нечаканага вызвалення, Мікола Статкевіч адмаўляецца пакідаць нейтральную зону.
IAR/NEXTA/нг