Беларуская Служба

Выйшла кніга малой прозы Віктара Шалкевіча

16.12.2025 13:30
Новае выданне слыннага гарадзенскага барда і паэта стала яго чацвертай кнігай.
.
.фота: ТГ Суполкі беларускіх пісьменнікаў

У Таліне выйшаў з друку зборнік малой прозы Віктара Шалкевіча пад назвай «Каштан пры Бэрнардынах», піша Суполка беларускіх пісьменнікаў.

Аўтар з уласцівым яму досціпам ахарактэрызаваў яе так:

«гарох з капустаю, торбачка сьмеху, альбо старазапаветныя байкі з Цэнтральнае, Сярэдняе, Заходняе Эўропы, Амэрыкі і іншых старонак сьвету. Словам з тых месцаў, дзе аўтар калісьці меў магчымасьць паставіць чаравіка».

Новае выданне слыннага гарадзенскага барда і паэта «Каштан пры Бэрнардынах» стала ўжо чацвертай кнігай пасля «Requiem па непатрэбных рэчах», «Мястэчка G і ваколіцы» і «Блюз вясна».

ав