Беларуская Служба

МУС узмацняе меры бяспекі ў Мінску перад пасяджэннем VII Усебеларускага народнага сходу

17.12.2025 07:45
Для пастаяннага маніторынгу абстаноўкі і кантролю плануецца актыўна выкарыстоўваць рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі. 
Іван Кубракоўфота: ТГ МУС

Напярэдадні паседжання VII Усебеларускага народнага сходу міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў правёў інструктаж сталічнай міліцыі.

Паводле слоў кіраўніка МУС, бліжэйшымі днямі ў Мінску чакаецца прыбыццё вялікай колькасці гасцей, у тым ліку замежных. У сувязі з гэтым ахова грамадскага парадку павінна быць забяспечана ў поўным аб'ёме. Для пастаяннага маніторынгу абстаноўкі і кантролю за абʼектамі гарадской інфраструктуры плануецца актыўна выкарыстоўваць рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі. Таксама будуць задзейнічаны сапёрна-піратэхнічныя падраздзяленні, групы супрацьдзеяння беспілотным лятальным апаратам і інтэрнэт-маніторынгу. Супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі даручана гарантаваць бяспеку перамяшчэння дэлегатаў і кантраляваць дарожную сітуацыю.

Іван Кубракоў таксама звярнуў увагу на неабходнасць своечасовай змены нарадаў у выпадку неспрыяльных умоў надворʼя і падкрэсліў, што абстаноўка можа мяняцца вельмі хутка. У сувязі з гэтым супрацоўнікі павінны быць гатовы аператыўна рэагаваць, у тым ліку на нестандартныя сітуацыі.

ав