Беларуская Служба

Еўрапарламент заклікаў да чарговых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

18.12.2025 18:03
У рэзалюцыі падкрэсліваецца рост колькасці паветраных інцыдэнтаў з 2024 года, пагрозу бяспецы авіяцыі, затрыманні літоўскіх фур у Беларусі і выкарыстанне міграцыі як палітычнай зброі.
Parlament Europejski
Parlament Europejskipixabay

У чацвер, 18 снежня, Еўрапейскі Парламент асудзіў Беларусь за эскалацыю скаардынаваных гібрыдных атак супраць Літвы і ЕС.  У Рэзалюцыі ЕП згадваюцца парушэнні паветранай прасторы Літвы з выкарыстаннем БПЛА і метэазондаў, кібератакі, дэзынфармацыя, эканамічны і міграцыйны ціск. Еўрадэпутаты назвалі гэтыя дзеянні наўмыснымі і залічылі іх да шырэйшай расійскай стратэгіі падрыву стабільнасці і еднасці ЕС і НАТА, паведамляе belsat.eu.

У рэзалюцыі падкрэсліваецца рост колькасці паветраных інцыдэнтаў з 2024 года, пагрозу бяспецы авіяцыі, затрыманні літоўскіх фур у Беларусі і выкарыстанне міграцыі як палітычнай зброі.

Еўрапарламент выказаў салідарнасць з Літвой, пацвердзіў непрызнанне легітымнасці Лукашэнкі і заклікаў да новых санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў, прадпрыемстваў і людзей, датычных да гібрыдных аперацый, а таксама да ўмацавання супрацоўніцтва ЕС і НАТА.

эж