На мяжы Беларусі з Польшчай ужо трэці дзень працягваюцца масавыя допыты беларусаў, якія едуць дахаты на аўтобусах. Як пішуць самі людзі ў памежных чатах, дапытваюць увогуле ўсіх: студэнтаў (уключаючы непаўналетніх), людзей з ВНЖ, тых, хто даўно не быў у Беларусі.
Некаторыя звязваюць гэта з тым, што 18 снежня стартаваў Усебеларускі народны сход, піша BGmedia.
Праваабаронцы «Вясны» таксама маюць інфармацыю пра ўзмоцненыя допыты беларусаў – адпраўляюць «на размову» нават тых, хто не быў у краіне ўсяго некалькі тыдняў. У адным з выпадкаў на допыты адправілі амаль палову аўтобуса.
вх