Беларуская Служба

У Літве затрымалі беларусаў, якіх падазраюць у сувязях з ВПК Расіі і Беларусі

22.12.2025 17:32
Праз кампаніі, зарэгістраваныя ў Літве, вырабляліся мікрасхемы, чыпы і навігацыйнае абсталяванне, частка чаго магла незаконна экспартавацца ў РФ і Беларусь і выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах.
,  ()
Масква, Крэмль (ілюстрацыя)фота: IAR/Maciej Jastrzębski

Супрацоўнікі літоўскага Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі і Службы расследавання фінансавых злачынстваў яшчэ 17 снежня затрымалі грамадзян Літвы, Расіі і Беларусі, якіх падазраюць у сувязях з расійскай і беларускай ваеннай прамысловасцю, спасылаючыся на Delfi, паведамляе svaboda.org.

Паводле следства, праз кампаніі, зарэгістраваныя ў Літве, вырабляліся мікрасхемы, чыпы і навігацыйнае абсталяванне, частка чаго магла незаконна экспартавацца ў РФ і Беларусь і выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах.

Пры гэтым фірмы атрымлівалі фінансаванне ЕС — больш за 447 тысяч еўра ўжо было выплачана ў рамках праекту, які каштуе агулам больш за 1 мільён еўра.

Праведзена больш за 10 ператрасаў у розных гарадах. Затрыманы шэсць чалавек, адзін арыштаваны, двое іншаземцаў абвешчаны ў вышук. Дзейнасць кампаній абмежавана. Расследаванне вядзецца сумесна з Еўрапейскай пракуратурай.

эж