Беларуская Служба

Прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек

23.12.2025 16:30
Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 1 тыс. 135 чалавек.
  ,       ,  1 . 135
Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 1 тыс. 135 чалавекКрыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

23 снежня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 1 тыс. 135 чалавек.

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:

Андрэй Прыходзька, Андрэй Асіпенка, Мікалай Буневіч, Віталь Кануркін, Руслан Баранчук, Мікалай Галалюк, Уладзімір Мелікаеў, Дзмітрый Бабіцкі, Ягор Краўчэня, Андрэй Юшкевіч.

Варта таксама ўлічваць тое, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.

вс