Беларуская Служба

Беларусь да канца 2027 году падоўжыла забарону на ўвоз тавараў з «недружалюбных краін». Цяпер з выключэннямі

05.01.2026 08:33
Дазволеная рэалізацыя дзіцячага харчавання, лекаў, медыцынскага абсталявання, біядабавак і тавараў для крамаў бязмытнага гандлю.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Michal Jarmoluk from Pixabay/CC0

Беларусь падоўжыла забарону на ўвоз тавараў з так званых «недружалюбных краін» да 31 снежня 2027 года, паведамляе svaboda.org. Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў, і яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Абмежаванні былі ўведзеныя яшчэ ў 2022 годзе ў адказ на заходнія санкцыі і закранаюць шырокі пералік прадуктаў, найперш харчовых.

Разам з тым урад захаваў шэраг выключэнняў. Забарона не распаўсюджваецца на тавары, якія фізічныя асобы ўвозяць для асабістага карыстання, а таксама на імпарт для перапрацоўкі ў межах тарыфных квот пры наяўнасці ліцэнзіі. Асобныя пастаўкі магчымыя па рашэнні прэзідыума Савета міністраў, а таксама для патрэбаў дыпламатычных устаноў.

Акрамя таго, дазволеная рэалізацыя дзіцячага харчавання, лекаў, медыцынскага абсталявання, біядабавак і тавараў для крамаў бязмытнага гандлю. У спіс «недружалюбных краін» уваходзяць дзяржавы ЕС, ЗША, Вялікая Брытанія і шэраг іншых краін.

эж

Міністры замежных спраў ЕС ухвалілі пашырэнне рэжыму санкцый у дачыненні да Беларусі

15.12.2025 14:01
Гэта дае ЕС магчымасць уводзіць дадатковыя індывідуальныя і сектаральныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі.