Беларуская Служба

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця пагоршыў прагноз росту беларускай эканомікі

26.02.2026 15:50
Банкаўская ўстанова рэканструкцыі і развіцця не верыць у аптымізм уладаў Беларусі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця апублікаваў макраэканамічны прагноз, згодна з якім эканоміка Беларусі сёлета мае вырасці на 1,3 %. Раней банк чакаў, што ВУП павялічыцца на 2,3 %, паведамляе «Белсат».

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця не верыць у аптымізм уладаў Беларусі. Дзяржава плануе, што сёлета ВУП вырасце на 2,8 %.

У параўнанні з папярэднім аглядам, што выйшаў у верасні летась, чаканні экспертаў банку пагоршыліся. Тады прагназавалася, што беларуская эканоміка вырасце сёлета на 2,3 %.

«Чакаецца, што эканамічны рост застанецца вялым: 1,3 % у 2026 годзе і 1,5 % у 2027 годзе. Істотныя рызыкі зніжэння звязаныя з эканамічнымі санкцыямі і залежнасцю ад Расіі».

Расійская эканоміка, паводле банка, вырасце сёлета толькі на 0,8 %, а налета – на 1 %.
Аналітыкі банку адзначылі, што летась беларуская эканоміка паказала кволы рост з увагі на скарачэнне вытворчасці і «амаль стагнацыю» ў сельскай гаспадарцы:

«Спад у вытворчасці адлюстроўвае скарачэнне экспартных магчымасцяў у Расію і абмежаванне фінансавання імпартазамяшчэння. Узровень інфляцыі дасягнуў 7,4 % у ліпені, а да снежня знізіўся да 6,8 %, збольшага дзякуючы высілкам у кантролі за ростам цэнаў на харчы».

У студзені ВУП Беларусі знізіўся на 1,2 % год да года. Галоўнай прычынаю стаў правал у прамысловасці, дзе вытворчасць скарацілася на 3,4 %.

аз

У Беларусі пачалі дзейнічаць абмежаванні мабільнага інтэрнэту

23.02.2026 12:01
У выпадку дасягнення карыстальнікам пэўнага парогу спажытага інтэрнэт-трафіку будзе рэзка падаць ягоная хуткасць.

Ці Расія і Беларусь павольна выходзяць з ізаляцыі? Больш саступак у міжнародным спорце

25.02.2026 12:01
Усё больш спартыўных федэрацый ідзе на саступкі і здымае забароны з Расіі і Беларусі.