Беларуская Служба

Калонія і буйны штраф за інтэрнэт-каментары

11.03.2026 13:45
Жыхара Баранавічаў асудзілі завочна на 6 гадоў калоніі.
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Учора Берасцейскі абласны суд вынес прысуд Дзмітрыю Баніту. Вырак быў вынесены ў адсутнасць мужчыны, то бок справу разглядзелі завочна. Дзмітрыю прызначылі 6 гадоў калоніі ды 1000 б.в. штрафа (45 тысяч рублёў), паведамляе ў Telegram-канале «Берасцейская Вясна».

Падставай для крымінальнага пераследу сталі інтэрнэт-каментары. З-за іх Баніта яшчэ ў снежні 2020 года шукала міліцыя. У выніку каментары падвялі ажно пад 5 крымінальных артыкулаў (усе артыкулы выкарыстоўваліся для палітычных спраў пасля 2020 года).

Нагадаем, што завочныя суды з'явіліся ў Беларусі ў 2022 годзе. Такім чынам беларускія ўлады атрымалі магчымасць судзіць зʼехаўшых за мяжу людзей. Па ацэнках праваабаронцаў, сама завочная форма судовых паседжанняў у беларускай практыцы парушае права тых, каго судзяць (яе мінімум права на справядлівае судовае разбіральніцтва).

аз

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі

09.03.2026 10:30
35-гадовы журналіст быў затрыманы ў Мінску 22 студзеня 2025 года і абвінавачаны ў «здрадзе дзяржаве».