Беларуская Служба

Над Мінскам, Магілёвам і Гроднам ноччу лёталі дроны. Магчыма, накіроўваліся на расійскі Прыморск

23.03.2026 15:02
Беларусь знаходзіцца якраз на маршруце з Украіны ў Ленінградскую вобласць.
 . - Warmate    WB Group
Ілюстрацыйнае фота. Беспілотнік-камікадзэ Warmate вытворчасці польскай кампаніі WB Group крыніца: WB Group

Карыстальнікі сацыяльнай сеткі Threads паведамляюць, што ноччу 23 сакавіка чулі гукі, падобныя да дронаў. Пра гэта пішуць людзі з самых розных гарадоў Беларусі. У гэтую ж ноч украінскія дроны атакавалі расійскую Ленінградскую вобласць, паведамляе «Белсат».

Як паведамляецца, над Мінскам «нешта тарахцела ноччу». Гул «як ад вайсковых самалётаў» чулі над Мінскам — у Першамайскім раёне (каля 4:00 – 5:00). Але над Фрунзенскім раёнам — каля 2:00. Таксама яго чулі ў Цэнтральным раёне і над плошчай Якуба Коласа.

Над Магілёвам гукі было чуваць каля 1:40 і 3:30. Каля 3:30 падобны гук чулі над Гроднам. Акрамя таго, нешта лятала над Івянцом (Валожынскі раён) і Лагойскам.

Карыстальнікі падкрэсліваюць, што гук быў не падобным да гуку верталёта. Пры гэтым гук быў настолькі моцным, што здавалася, нібы адчыненае акно.

Ноччу 23 сакавіка ўкраінскія беспілотнікі атакавалі порт Прыморск у Ленінградскай вобласці Расіі. Паводле мясцовых уладаў, было збіта прынамсі 50 БПЛА. Тым не менш, у выніку былі пашкоджаныя прынамсі чатыры ёмістасці з палівам. А Расія была вымушаная спыніць экспарт нафты праз парты Балтыйскага мора.

Беларусь знаходзіцца якраз на маршруце з Украіны ў Ленінградскую вобласць.

вс