Беларуская Служба

Латушка заклікаў Мадзьяра, які перамог на выбарах у Венгрыі, адклікаць рашэнне папярэдняй улады аб выхадзе з МКС

14.04.2026 17:43
Венгрыя абвясціла аб выхадзе з МКС у маі 2025 года па выніках адпаведнага галасавання ў парламенце. 
Петэр МадзьярPAP/EPA/TIBOR ILLYES

З «натхняльнай перамогай» на парламенцкіх выбарах у Венгрыі павіншаваў старшыню апазіцыйнай партыі «Ціса» Петэра Мадзьяра намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка. Пра гэта паведамляе «Позірк».

У сваім акаўнце ў сацсетцы Х палітык звярнуў увагу на магчымасць адклікання рашэння Будапешта аб выхадзе з Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) у Гаазе. Такую магчымасць прадугледжвае 68-ы артыкул Венскай канвенцыі.

— Ахвяры [палітычных рэпрэсій] з Беларусі спадзяюцца, што яны па-ранейшаму адданыя міжнароднаму правасуддзю, дзе вінаватыя ў цяжкіх злачынствах, такія як Лукашэнка, паўстануць перад судом у Гаазе, — адзначыў Латушка.

Венгрыя абвясціла аб выхадзе з МКС у маі 2025 года па выніках адпаведнага галасавання ў парламенце. Пытанне было ўзнятае пасля выдачы ў Гаазе ордэра на арышт прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху.

Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская павіншавала Мадзьяра з перамогай на выбарах напярэдадні вечарам.

— З нецярпеннем чакаю сумеснай працы па ўмацаванні свабоднай, мірнай і адзінай Еўропы, пабудаванай на дэмакратыі, вяршэнстве права і волі народа, — адзначыла яна.

Лукашэнка павіншаваў Мадзьяра 13 красавіка.

вс