Беларуская Служба

Беларускія пасведчанні кіроўцы будуць прызнавацца яшчэ ў адной краіне

14.05.2026 15:45
Урады абедзвюх краін падпісалі пагадненне аб узаемным прызнанні і абмене пасведчанняў кіроўцы ў студзені, а цяпер яго зацвердзілі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:qimono /pixabay.com/CC0 Public Domain

Правы кіроўцы, выдадзеныя ў Беларусі, будзе прызнаваць яшчэ адна постсавецкая краіна. Урады Беларусі і Азербайджана яшчэ ў студзені ў Баку падпісалі пагадненне аб узаемным прызнанні і абмене пасведчанняў кіроўцы, а цяпер яго зацвердзілі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў, падпісаная прэм'ерам Аляксандрам Турчынам, зʼявілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе «Белсат».

Дакумент раней падпісалі міністры замежных спраў абедзвюх краін. На гэты момант Беларусь выканала ўсе неабходныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, і пагадненне ўступае ў сілу.

У Польшчы, каб замяніць беларускія правы на мясцовыя, некаторым беларусам даводзіцца здаваць тэарэтычны экзамен.

Аляксандр Лукашэнка даручыў узмацніць падрыхтоўку кіроўцаў і сачыць за яе якасцю. Таксама сёлета ў лютым пачалі дзейнічаць змены ў атрыманні пасведчання — цяпер мужчынам ад 18 да 27 гадоў трэба падаць у рэгістрацыйнае падраздзяленне ДАІ даведку з ваенкамата пра стаўленне да воінскага абавязку.

аз

«Спяваючая» дарога з’явіцца ў Беларусі

14.05.2026 13:45
Першая такая дарога з'явілася ў 2024 годзе на Р-31 «Бабруйск – Мазыр – мяжа Украіны».