Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Уладзімірам Зяленскім у Кіеве

26.05.2026 14:49
Падчас закрытай сустрэчы бакі абмеркавалі супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі і праблемы легалізацыі беларусаў ва Украіне.
.   . , , 26  2026 .
С. Ціханоўская і Ул. Зяленскі, Кіеў, 26 траўня 2026 г. Фота: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэліся ў Кіеве падчас Міжнароднага саміту гарадоў і рэгіёнаў. Беларусь удзельнічала ў форуме ўпершыню. Зяленскі нават пажартаваў са словаў Лукашэнкі пра сустрэчу «прэзідэнтаў Беларусі і Украіны»: «Сказаў Лукашэнка, а прыехала Святлана Ціханоўская».

У сваёй прамове Ціханоўская падкрэсліла, што беларусы і ўкраінцы змагаюцца супраць адной імперскай пагрозы. Яна нагадала пра беларускіх добраахвотнікаў, партызанаў і валанцёраў, якія падтрымліваюць Украіну. Паводле яе, галоўнае, што дэмакратычная Беларусь можа даць Украіне ў будучыні, — гэта бяспека і гарантыя, што беларуская тэрыторыя больш ніколі не стане плацдармам для расійскай агрэсіі.

Падчас закрытай сустрэчы бакі абмеркавалі супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі і праблемы легалізацыі беларусаў ва Украіне. Ціханоўская таксама ўзняла пытанне беларускіх добраахвотнікаў, якія застаюцца ў расійскім палоне з 2022 года.

эж

Дэмакратычныя сілы Беларусі і МЗС Украіны абмеркавалі супрацу, санкцыі і падтрымку беларусаў

26.05.2026 08:37
У Кіеве адбылася сустрэча дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай з міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сібігам. Перамовы працягваліся больш за дзве з паловай гадзіны.