Беларуская Служба

Кіеў і Вільня адмовіліся падтрымліваць змякчэнне санкцый супраць беларускага калію

26.05.2026 17:44
Пасля санкцый ЕС у 2022 годзе Беларусь страціла доступ да порта ў літоўскай Клайпедзе, а экспарт калію стаў амаль цалкам залежаць ад расійскай інфраструктуры.
 .  .
Калійныя ўгнаенні. Ілюстрацыйны здымак.фота: Pixabay.com/CatKosianok

Украіна і Літва выступілі супраць ідэі змякчэння санкцый у дачыненні да беларускага калію, нягледзячы на просьбы ЗША. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга пасля сустрэчы са Святланай Ціханоўскай заявіў, што няма падстаў спадзявацца, быццам саступкі змогуць аддаліць Мінск ад Масквы. Паводле дыпламата, Беларусь «занадта глыбока інтэграваная» ў расійскую палітыку і вайсковую сферу.

У сваю чаргу, міністр замежгых спраў Літвы Кястуціс Будрыс таксама падкрэсліў, што санкцыі ЕС супраць беларускага калію дзейнічаюць як мінімум да лютага 2027 года, і цяпер няма падстаў для іх перагляду.

Раней стала вядома, што Вашынгтон прапанаваў Літве, Польшчы і Украіне дазволіць транзіт беларускага калію праз іх тэрыторыю. У ЗША лічаць, што гэта магло б аслабіць залежнасць Мінска ад Расіі і стабілізаваць сусветны рынак угнаенняў.

Пасля санкцый ЕС у 2022 годзе Беларусь страціла доступ да порта ў літоўскай Клайпедзе, а экспарт калію стаў амаль цалкам залежаць ад расійскай інфраструктуры.

эж

Палітолаг Роза Турарбекава: Для Лукашэнкі канстанта — поле для манеўру, гэта для яго найважнейшае

26.09.2025 06:06
Ёсць шмат спекуляцый адносна статусу Беларусі — наколькі яна захавала суб'ектнасць, самастойнасць?