Беларуская Служба

Лукашэнка паляцеў у Казахстан апавядаць пра штучны інтэлект

28.05.2026 15:26
Плануецца, што ў Астане Аляксандр Лукашэнка выступіць на пленарным пасяджэнні Эканамічнага форуму.
Казахстан наведвае таксама прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін PAP/EPA/SERGEY BOBYLEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў Казахстан на саміт Еўразійскага эканамічнага звязу і Еўразійскі эканамічны форум. Там палітык будзе 28–29 траўня, паведамляе «Белсат» са спасылкай на прэс-службу дыктатара.

Плануецца, што ў Астане Аляксандр Лукашэнка выступіць на пленарным пасяджэнні Эканамічнага форуму 28 траўня. Галоўная тэма — «ЕАЭЗ у глабальнай лічбавай гонцы: стаўка на штучны інтэлект».

— Аляксандр Лукашэнка рэпрэзентуе пазіцыю беларускага боку ў пытаннях тэхналагічнай кааперацыі ў межах ЕАЭЗ і ўкаранення штучнага інтэлекту ў рэальным сектары эканомікі, прывядзе прыклады айчыннага досведу ў гэтай сферы, — гаворыцца ў паведамленні.

На пасяджэнні Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету 29 траўня плануюць абмеркаваць каля 20 пытанняў. Саміт пройдзе ў вузкім і пашыраным складах.

— Кіраўнікі дзяржаваў абмяркуюць развіццё міжнароднага гандлю і супрацы з партнёрамі ЕАЭЗ, выкарыстанне штучнага інтэлекту, пытанні мытнага заканадаўства, рэалізацыі кааперацыйных праектаў і шэраг іншых пытанняў, — адзначае прэс-служба Лукашэнкі.

аз

Ракеты сюды не далятаюць. Маўклівая дамоўленасць паміж Кіевам і Мінскам

27.05.2026 12:20
Мінск імкнецца гуляць на некалькіх франтах, выкарыстоўваючы пагрозу ўдзелу ў вайне як інструмент ціску як на Расію, так і на Захад, лічыць эксперт.