Беларуская Служба

Дыпламатычны дарадца С. Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі: Бываюць і такія турмы, куды саджаюць дыктатараў

28.05.2026 16:30
У Гаазе Святлана Ціханоўская заклікала прэм’ера Нідэрландаў быць моцным голасам свабоднай Беларусі ў Еўрасаюзе.
Святлана Ціханоўская Роб Йетэн у Гаазеt.me/tsikhanouskaya

Турмы бываюць не толькі тыя, куды дыктатары саджаюць людзей, але бываюць і такія, куды саджаюць дыктатараў, як гэта адбылося з Мілошавічам менавіта тут – у Гаазе. Такім чынам дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, напісаў у Telegram-канале дэмакратычнай лідаркі Беларусі перад яе візітам у Нідэрланды.

— Менавіта таму Святлана Ціханоўская зараз знаходзіцца ў Гаазе, каб паразмаўляць з міжнароднымі партнёрамі пра адказнасць рэжыму Лукашэнкі і для таго, каб ён нарэшце атрымаў гэтыя «квіткі» ў Гаагу, — сказаў Дзяніс Кучынскі.

Нагадваем, міжнародная адказнасць рэжыму Лукашэнкі была адной з тэмаў, якія Святлана Ціханоўская абмеркавала падчас сустрэчы з новым прэм’ерам Нідэрландаў Робам Йетэнам.

Акрамя таго бакі абмеркавалі:

– падтрымку Украіны і Беларусі ў кантэксце агульнай еўрапейскай бяспекі;
– дапамогу беларускім незалежным медыя, грамадзянскай супольнасці і праваабарончым арганізацыям;
– магчымае далучэнне Нідэрландаў да Міжнароднага гуманітарнага фонду для дапамогі беларускім палітвязням, былым палітзняволеным і іх сем’ям;
– паслядоўнасць палітыкі ЕС адносна Беларусі і неабходнасць захоўваць Беларусь у фокусе міжнароднага парадку дня.

Святлана Ціханоўская таксама заклікала прэм’ер-міністра Нідэрландаў быць моцным голасам свабоднай Беларусі ў Еўрасаюзе — у тым ліку падчас пасяджэнняў Еўрапейскай Рады і іншых міжнародных сустрэчаў.

Ціханоўская таксама адзначыла ролю і падзякавала Амбасадзе Нідэрландаў у Варшаве за супольныя мерапрыемствы і ініцыятывы з грамадскімі арганізацыямі.

Асобна абмеркавалі ролю Нідэрландаў як краіны, якая можа дапамагаць узмацняць сувязь паміж краінамі Балтыі, Польшчай, Паўночнай Еўропай і Заходняй Еўропай у пытаннях Беларусі.

аз

У Кіеве афіцыйна адкрылі Місію беларускіх дэмакратычных сіл

27.05.2026 08:16
У мерапрыемстве прыняла ўдзел Святлана Ціхaноўская, якая знаходзіцца ва ўкраінскай сталіцы з візітам па запрашэнні ўлад Украіны. 

Ціханоўская папрасіла ўкраінскія СМІ пры асвятленні дзейнасці дэмсіл Беларусі выкарыстоўваць яе нацыянальную сімволіку

27.05.2026 12:13
Чырвона-зялёную сімволіку арганізатары міжнародных мерапрыемстваў з удзелам Ціханоўскай некалькі разоў выкарыстоўвалі і раней.