Беларуская Служба

Лукашысты пачалі рэпрэсіі супраць сем'яў навучэнцаў ЕГУ ў Беларусі

03.06.2026 16:52
Праваабронцам стала вядома, што па ўсёй Беларусі пракацілася хваля вобшукаў у сваякоў людзей, якія вучыліся ў ЕГУ.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільнікрыніца: Наша Ніва

Лукашынкаўскія сілавікі пачалі прыходзіць і выклікаць «на размову» ў КДБ як дзейных студэнтаў і выкладчыкаў, так і тых, хто скончыў сваё супрацоўніцтва з навучальнай установай.

Паводле інфармацыі ПЦ «Вясна», па факце супрацоўніцтва з ЕГУ сілавікі пачалі крымінальную справу.

Тэлеграм-канал @MAYDAYMog напісаў пра ператрус у бацькоў аднаго з выпускнікоў, якія жывуць у буйным беларускім горадзе. Да іх прыйшлі два чалавекі, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ. Пры гэтым ніякіх дакументаў яны не прад'явілі, а імя і прозвішчы называць адмовіліся.

Сілавікі адразу далі зразумець, што ператрус праводзіцца ў межах крымінальнай справы за супрацоўніцтва з «экстрэмісцкім фармаваннем» ЕГУ. Пасля заканчэння вобшуку, ніякія дакументы на рукі бацькам выдадзены не былі.

Сілавікі запатрабавалі, каб выпускнік даслаў ім электронным спосабам копію дыплома, які пацвярджае заканчэнне навучання ва ўніверсітэце — у такім выпадку, малады чалавек нібыта пазбегне пакарання.

Праваабаронцы заклікаюць звязвацца з імі былых і дзейных студэнтаў або выкладчыкаў установы, якія сутыкаліся ў Беларусі з допытамі, ператрусамі, выклікамі «на размову» з-за навучання ці працы ў ЕГУ,  пішучы на @ViasnaSOS ці @Viasnainfo.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл