Беларуская Служба

Павел Севярынец анансаваў сустрэчу ў Лондане

04.06.2026 11:54
Экс-палітвязень запрэзентуе сваю апошнюю кнігу.
    ,  2026 .
Павел Севярынец на Польскім радыё, май 2026 года. фота: Беларуская служба Польскага радыё

Экc-палітвязень, грамадскі і палітычны дзеяч Павел Севярынец у пятніцу правядзе прэзентацыю сваёй кнігі «Беларусь — гэта святое».

 Лондан. У Брытанскім парламенце  вялікая міжнародная канферэнцыя па Беларусі. А заўтра  сустрэча з беларускай дыяспарай і прэзентацыя кнігі «Беларусь  гэта святое», — напісаў ён у сваім акаўнце ў «Фэйсбуку».

Спатканне адбудзецца 5 чэрвеня ў 18:30 у Скарынаўскай бібліятэцы (37 Holden Rd N12 8HS, станцыя метро Woodside Park).

«Беларусь  гэта святое»  першая пасля турмы кніга Паўла Севярынца, зборнік-сведчанне, створаны за кратамі. У кнізе 71 малюнак беларускіх храмаў  Севярынец маляваў іх для свайго сына Францішка,  выслоўі і вершы, большасць з якіх публікуецца ўпершыню.

Кнігу можна будзе атрымаць на прэзентацыі з аўтографам аўтара.

Арганізатарам сустрэчы з'яўляюцца Скарынаўская бібліятэка і Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі.

вс