Рэкордную за апошнія 32 месяцы колькасць спробаў незаконнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі – 171 – зафіксавала 3 чэрвеня Дзяржаўная памежная ахова Латвіі, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз.
1 кастрычніка 2023 года колькасць спробаў склала 220. За мінулы перыяд найбольш напружаным днём было 16 мая гэтага года – 170 спробаў.
За тры дні лета 2026 года Латвія паведаміла пра 293 спробы парушэння сваёй мяжы мігрантамі з трэціх краін, якія хацелі трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь.
З 1 да 3 мая такіх спробаў было ў 2,2 раза менш (131).
вс