Беларуская Служба

У мінулым месяцы 32 чалавекі прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі

05.06.2026 13:11
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі характарызуецца праваабаронцамі як крытычная, у краіне вядзецца дзяржаўны тэрор і рэпрэсіі ў дачыненні да іншадумцаў.
   2020 .
Лукашэнкаўская міліцыя ў 2020 годзе.Andrei Bortnikau/Shutterstock

На канец траўня 2026 года ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзілася 854 палітычных зняволеных, у тым ліку 112 жанчын, вынікае са штомесячнага агляду сітуацыі з правамі чалавека, апублікаванага праваабарончым цэнтрам «Вясна«.

За месяц праваабаронцы прызналі палітвязнямі 32 чалавекі.

Падкрэсліваецца, што зніжэнне колькасці новых прызнанняў палітвязнямі не азначае змяншэння маштабаў рэпрэсій: праваабаронцам усё складаней атрымліваць інфармацыю праз тое, што ўлады не даюць яе ў публічны доступ і ўзмацняюць ціск на людзей, якія паведамляюць пра пераслед.

Колькасць былых палітвязняў склала 3.833, мінімум 170 палітвязняў знаходзяцца ў асабліва ўразлівым становішчы па стане здароўя, з-за ўзросту або абставінаў зняволення.

З 2020 года мінімум 9.792 чалавекі сутыкнуліся з палітычна матываваным крымінальным пераследам і мінімум 8.477 асуджаны, у тым ліку завочна. Гэтыя паказчыкі «працягваюць расці кожны месяц, хоць праваабаронцы істотна абмежаваныя ў магчымасцях атрымання інфармацыі аб пераследзе», адзначаецца ў дакладзе.

У траўні зафіксавана больш за 30 ператрусаў у актывістаў, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, у шэрагу выпадкаў ператрусы былі звязаныя з выбарамі ў Каардынацыйную раду і мерапрыемствамі да Дня Волі.

Крыніца: «Позірк»/юл