Беларуская Служба

За кратамі знаходзяцца 18 актывістаў незалежнага прафсаюзнага і рабочага руху Беларусі

24.06.2026 13:00
Паводле БКДП за шэсць гадоў праз крымінальны пераслед прайшлі больш за 50 прафсаюзных актывістаў.
Працаjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасля падзей 2020 года беларускія ўлады фактычна знішчылі незалежны прафсаюзны рух у краіне: незалежныя прафсаюзы былі ліквідаваныя па рашэнні суда, а іх лідары і актывісты сталі аб'ектамі рэпрэсій, паведамляе «Вясна».

Паводле даных Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, за шэсць гадоў праз крымінальны пераслед прайшлі больш за 50 прадстаўнікоў і актывістаў незалежнага прафсаюзнага і рабочага руху. На сённяшні дзень за кратамі застаюцца 18 з іх. Некаторыя з актывістаў утрымліваюцца ў няволі ўжо больш за чатыры гады, а прызначаныя ім тэрміны зняволення дасягаюць пятнаццаці гадоў.

У сваю чаргу «Свабода» нагадвае, што ў лістападзе 2025 годa адміністрацыйная рада Міжнароднай арганізацыі працы (МАП, ILO) сярод іншага запатрабавала ад уладаў Беларусі вярнуць пашпарты ўсім вызваленым з турмаў лідaрам і актывістам незалежных беларускіх прафсаюзаў, у тым ліку і Аляксандру Ярашуку, але гэтага патрабавання рэжым у Беларусі не выканаў

25 траўня на сістэмныя парушэнні правоў у працоўнай сфeры Беларусі звярнулі ўвагу ў сумеснай заяве прадстаўнікі 13 незалежных працоўных і праваабарончых арганізацый краіны.

Асабліва адзначаецца сiтуацыя з прымусовым выправаджэннем з Беларусі з ануляваннем пашпартоў і пазбаўленнем сацыяльных правоў Аляксандра Ярашука, Генадзя Фядыніча і Максіма Сеніка. Прадстаўнікі незалежных працоўных і праваабарончых беларускіх арганізацый заклікалі МАП не змяншаць ціск на ўлады Беларусі.

У чэрвені 2023 года на 111-й сeсіі Міжнароднай арганізацыі працы была прынятая рэзалюцыя аб Беларусі з выкарыстаннем артыкулу 33 Статуту МАП. Арганізацыя афіцыйна прызнала, што Беларусь сiстэматычна не выконвае рэкамeндацыі Камісіі расследавання свабоды аб’яднання і правоў прафсаюзаў. Раней за ўсю гісторыю МАП артыкул 33 ужывалі адзін раз — у 2001 годзе супраць М’янмы.