Беларуская Служба

Над Гомелем уначы чулі гул беспілотніка і выбух

26.06.2026 12:56
Пакуль невядома, ці ішла гаворка пра адзін беспілотнік або некалькі, а таксама якой мадэлі быў апарат.
Шахедкрыніца: Флагшток

У ноч на 26 чэрвеня жыхары Гомеля паведамілі пра гул беспілотніка і выбух, які прагучаў каля трэцяй гадзіны ночы. Пра гэта паведамляе «Флагшток».

Паводле сведкаў, спачатку быў чутны характэрны гук палёту ваеннага дрона, які то набліжаўся, то аддаляўся. Адзін з відавочцаў расказаў, што пасля некалькіх колаў беспілотнік паляцеў далей. 

У сваю чаргу, выбух паміж трэцяй і чацвёртай гадзінамі ночы чулі ў розных раёнах Гомеля, у тым ліку ў Чыгуначным і Савецкім. Яшчэ раней, каля другой гадзіны, пра гул беспілотніка паведамлялі жыхары Добруша.

Пакуль невядома, ці ішла гаворка пра адзін беспілотнік або некалькі, а таксама якой мадэлі быў апарат. Афіцыйных каментароў беларускіх уладаў на гэты конт пакуль няма.

эж