Беларуская Служба

Зяленскі: Беларусь завяршае будаўніцтва вайсковай інфраструктуры ўздоўж мяжы з Украінай

26.06.2026 15:33
У Беларусі заканчваецца мадэрнізацыя дарожнай інфраструктуры, а таксама будаўніцтва баз для захоўвання боепрыпасаў і гаруча-змазачных матэрыялаў.
Уладзімір ЗяленскКрыніца: Прэс-служба прэзідэнта Украіны

Беларусь завяршае будаўніцтва аб'ектаў уздоўж мяжы з Украінай, якія маюць выключна вайсковае прызначэнне. Пра гэта, як паведамляе «Люстэрка», заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі са спасылкай на даклад кіраўніка Службы знешняй разведкі Украіны.

Паводле ўкраінскага боку, у Беларусі заканчваецца мадэрнізацыя дарожнай інфраструктуры, а таксама будаўніцтва баз для захоўвання боепрыпасаў і гаруча-змазачных матэрыялаў на напрамках Кобрын — Ковель, Іванава — Маневічы, Лунінец — Сарны, Рэчыца — Карасцень і Гомель — Чарнігаў.

— Беларусь ведае, якія крокі неабходныя з яе боку для міру. Развіццё памежнай інфраструктуры агрэсіі павінна быць спынена. Крокі, накіраваныя на дээскалацыю і мір, павінен зрабіць менавіта беларускі бок, — заявіў Зяленскі.

Раней прэзідэнт Украіны таксама абвінаваціў Мінск у садзейнічанні расійскім ударам і выставіў ультыматум з патрабаваннем дэмантаваць рэтранслятары, якія, паводле Кіева, выкарыстоўваліся для карэкціроўкі атак дронаў. Праца рэтранслятараў, паводле Зяленскага, была спыненая.

эж


Лукашэнка адступіў? Разбіраемся, чаму Мінск выканаў ультыматум Зяленскага

25.06.2026 15:12
Аналітыкі лічаць, што гэта можа сведчыць пра новую якасць адносін паміж Мінскам і Кіевам.