Беларуская Служба

Марыя Калеснікава атрымала стыпендыю ў Інстытуце Маккейна

30.06.2026 09:01
Калеснікава будзе працаваць над тым, каб павялічыць значнасць Беларусі ў еўрапейскай і амерыканскай палітыцы, паведамілі ў інстутуце.
Марыя Калеснікава Autorstwa Сильные Новости: GomelTube - YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=fJUopSv5VLY – Zobacz/zapisz zarchiwizowane wersje na archive.org oraz archive.today 35m28s, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=93738024

Марыя Калеснікава стала стыпендыяткай Кісынджэра Інстытутa Маккейна (McCain Institute) пры Дзяржаўным універсітэце Арызоны на 2026-2027 гады, паведамілі ў McCain Institute, дадаўшы, што Калеснікава будзе працаваць над тым, каб павялічыць значнасць Беларусі ў еўрапейскай і амерыканскай палітыцы.

— Марыя Калеснікава спалучае стратэгічную кемлівасць Генры Кісынджэра з мужнасцю Джона Маккейна перад абліччам нягод і яго імкненне служыць іншым больш, чым сабе, — сказала выканаўчы дырэктар Інстытута Маккейна доктар Эвелін Фаркас.

Марыя Калеснікава — музыка, палітык, былая палітзняволеная, нагадвае «Свабода». Падчас выбараў 2020 года яна была ў камандзе Віктара Бабарыкі, а пасля яго затрымання далучылася да каманды Святланы Ціханоўскай.

У верасні 2020 года яе затрымалі сілавікі. Марыя адмовілася пакінуць краіну, разарвала свой пашпарт. Пазней суд прыгаварыў яе да 11 гадоў турмы. Праваабарончыя арганізацыі і міжнародныя палітыкі шмат разоў заклікалі да яе вызвалення, адзначалі цяжкія ўмовы ўтрымання, абмежаваны кантакт з сям’ёй і сур’ёзныя праблемы са здароўем.

23 снежня пасля больш чым пяці гадоў зняволення Марыя Калеснікава была вызвалена, разам з іншымі палітычнымі зняволенымі, і вывезена з Беларусі.

аз