Беларуская Служба

Беларусь рэзка павялічыла пастаўкі грузаў на акупаваныя тэрыторыі Украіны

01.07.2026 17:04
За студзень — красавік 2026 года на акупаваныя тэрыторыі адправілі 573 вагоны агульнай вагой 31,5 тысячы тон, тады як у зваротным кірунку перавезлі толькі 67 вагонаў (3,8 тысячы тон).
ілюстрацыяpixabay.com/music4live

Беларусь істотна нарошчвае чыгуначныя пастаўкі грузаў на акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны і ў анексаваны Крым, паведамляе Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў, якая апублікавала адпаведныя дакументы.

Паводле апублікаваных звестак, за студзень — красавік 2026 года з Беларусі на акупаваныя тэрыторыі адправілі 573 вагоны агульнай вагой 31,5 тысячы тон, тады як у зваротным кірунку перавезлі толькі 67 вагонаў (3,8 тысячы тон). Такім чынам, ужо за чатыры месяцы экспарт з Беларусі перавысіў паказчыкі ўсяго 2025 года.

Асноўнымі таварамі сталі нафтапрадукты, бензін, дызельнае паліва, звадкаваны газ, цэмент, жалезабетонныя вырабы і будаўнічыя матэрыялы. Найбольш прыкметна выраслі пастаўкі паліва ў Крым, а таксама ў акупаваныя часткі Данецкай і Луганскай абласцей.

эж