Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 — палітвязні 01.07.2026 16:00 Сярод памілаваных — 20 жанчын і 12 мужчын. Ілюстраціяpxhere.com/CC0 Public Domain У Беларусі выпушчаныя з-за кратаў 32 вязні, асуджаныя па палітычных матывах: 20 жанчын і 12 мужчын. Чарговае памілаванне прымеркаванае да так званага Дня Незалежнасці, які адзначаецца 3 ліпеня. Імёны вызваленых не называюцца. Адметна, што калі прыязджае амерыканская дэлегацыя, то на волю выходзіць значна больш палітвязняў. Напрыклад, 11 верасня 2025 года на волю выйшаў 51 чалавек, 13 снежня 2025 года — 123 чалавекі, 19 сакавіка 2026 года — 250 палітвязняў. Зараз, паводле ПЦ «Вясна», у Беларусі налічваецца 864 палітвязні. nashaniva.com/эж