Беларуская Служба

Мінскага будаўніка асудзілі па справе «Гаюна»

02.07.2026 14:01
Дзмітрый Аўчынка з Мінска — будаўнік і аматар аўтамабіляў, яму 39 гадоў, у яго жонка і дзеці.
Лагатып закрытага праекта «Беларускі Гаюн»Tэлеграм-канал «Беларускі Гаюн»

Нядаўна Мінскі гарадскі суд вынес яму прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Імаверна, пераслед звязаны са справай «Гаюна».

Дзмітрыю прысудзілі хатнюю хімію, паведамляе «Наша Ніва».

Дзмітрый у Тык-току і Інстаграме пад назвай «monolit.minsk» дзяліўся відэа з працоўных пляцовак і запрашаў кліентаў слоганам «Ваша мара  наша выкананне».

Мужчына таксама цікавіцца аўтамабілямі. Ён — удзельнік суполак аматараў Citroen C4 Picasso. Сам доўгі час ездзіў на такім аўто і ахвотна дзяліўся парадамі на форумах.

Апошні раз мужчына выкладаў нешта ў сацсетках у снежні 2025 года. Пасля гэтага яго затрымалі і змясцілі ў СІЗА.

Падрабязнасці справы невядомыя.

«Беларускі Гаюн»  маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў.

яс