Беларуская Служба

Расія не прымае заходніх кветак, якія вязуць з Беларусі

02.07.2026 17:20
«Рассельгаснагляд» знішчыў чарговую партыю ўвезеных з Беларусі заражаных руж.
РужыБеларуская служба Польскага радыё/Я. Смялоўслая

Аб «знішчэнні шляхам спальвання 700 зрэзаў руж, заражаных заходнім кветкавым трыпсам», — паведаміла Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе («Рассельгаснагляд»), — паведамляе Позірк.

Кветкі былі выяўлены 29 чэрвеня ў выніку каранціннай фітасанітарнай экспертызы.

— Ружы з Рэспублікі Кенія і Каралеўства Нідэрландаў перавозілі аўтамабільным транспартам з г. Мінска ў адрас Смаленскага ТАА «БРК», — гаворыцца ў рэлізе.

Уладальніку грузу аб'яўлена перасцярога аб недапушчэнні парушэння абавязковых патрабаванняў фітасанітарнага заканадаўства.
Аналагічны выпадак быў зафіксаваны ведамствам 19 чэрвеня. Тады размова ішла аб 350 зрэзах эквадорскіх руж, якія накіроўваліся з Мінска ў Маскоўскую вобласць.

яс