Беларуская Служба

13 ліпеня ў цэнтры Варшавы адбудзецца беларускі MALDZIS-фэст

02.07.2026 15:30
 Сярод выступоўцаў – пісьменнікі, журналісты, тэатральныя дзеячы.
Музей сучаснага мастацтва ў ВаршавеAdrian Grycuk - Praca własna CC BY 3.0 pl

Ініцыятыва MALDZIS зладзіць у Варшаве ў панядзелак, 13 ліпеня, MALDZIS-фэст. Сярод выступоўцаў – пісьменнікі, журналісты, тэатральныя дзеячы і іншыя. Сёлета падзея пройдзе другі раз у гісторыі.

Суарганізатар івэнту Рыгор Астапеня распавёў «Радыё Рацыя», што сярод гасцей Святлана Алексіевіч, Саша Філіпенка, Мікалай Халезін, Лявон Вольскі.

MALDZIS-фэст пройдзе ў варшаўскім Музеі сучаснага мастацтва. Пачатак івэнту ў 17:00.

яс