Сусветна вядомая карціна Марка Шагала «Над горадам», якая з'яўляецца часткай легендарнага трыпціха пра каханне, упершыню будзе выстаўлена на радзіме мастака — у Віцебску, паведамляе «Наша Ніва».
Жыхары і госці горада змогуць пабачыць Марка і Бэлу, якія лунаюць над горадам. Першы паказ шэдэўра запланаваны на 16 ліпеня — дзень адкрыцця фестывалю «Славянскі базар».
Раней у Нацыянальны мастацкі музей у Мінску прывезлі іншую частку трыпціха — карціну «Прагулка». Па выніках перамоў прэмʼер-міністраў Беларусі і Расіі тэрмін яе экспанавання быў працягнуты да кастрычніка 2026 года.
Дзякуючы гэтаму ў Беларусі ўпершыню будуць адначасова выстаўляцца дзве ці не самыя вядомыя працы Шагала.
аз