Беларуская Служба

Старшыня Сейма Літвы: Змякчэнне палітыкі ў дачыненні да Беларусі магчымае толькі пасля дэмакратычных змен

08.07.2026 09:33
Літва і надалей будзе падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы і выступаць супраць палітычных рэпрэсій.
 i
Сейм ЛiтвыAutorius Augustas Didžgalvis - Mano darbas, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=137479072

Старшыня Сейма Літвы Юозас Алекас заявіў, што Вільня не плануе змяняць сваю палітыку ў дачыненні да Беларусі, а размова пра змякчэнне санкцый магчымая толькі пасля дэмакратычных перамен у краіне. Палітык падкрэсліў, што пакуль не бачыць ніякіх прыкмет такіх змен, паведамляе Reform.news.

Каментуючы новую праграму ўрада Літвы, дзе згадка пра міжнародную ізаляцыю Беларусі была перанесеная ў іншы раздзел, Олекас адзначыў, што гэта не азначае змены курсу. 

Паводле яго, Літва і надалей будзе падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы і выступаць супраць палітычных рэпрэсій. Стрышня Сейма таксама звязаў больш мяккі тон дакумента з актывізацыяй дыялогу ЗША з Беларуссю, але падкрэсліў, што санкцыйная палітыка можа быць перагледжаная толькі пасля сапраўдных дэмакратычных перамен.

эж