Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эстонія пазбавілася чэмпіянату Еўропы праз адмову пусціць стралкоў з Беларусі і Расіі

08.07.2026 11:33
Эстонскія ўлады загадзя паведамілі арганізатарам, што не могуць забяспечыць удзел беларускіх і расійскіх спартоўцаў, паколькі ў краіне дзейнічаюць абмежаванні на іх уезд. 
Ілюстрацыя Фота: By Johannes Jansson/norden.org, CC BY 2.5 dk, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=25062179

Эстонія не прыме чэмпіянат Еўропы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі ў 2027 годзе пасля таго, як адмовілася гарантаваць уезд спартсменам з Беларусі і Расіі. Еўрапейская стралковая канфедэрацыя перанесла турнір у іспанскую Гранаду, паведамляе «Радыё Свабода»

Эстонскія ўлады загадзя паведамілі арганізатарам, што не могуць забяспечыць удзел беларускіх і расійскіх спартоўцаў, паколькі ў краіне дзейнічаюць абмежаванні на іх уезд. Турнір, запланаваны на 3–9 сакавіка 2027 года, мае статус адборачнага да Алімпійскіх гульняў 2028 года ў Лос-Анджэлесе.

Гэта не першы падобны выпадак. Раней Польшча таксама страціла права на правядзенне міжнароднага турніру пасля адмовы выдаць візы ўдзельнікам з Беларусі і Расіі. Сітуацыя можа паўтарацца і надалей, бо Міжнародны алімпійскі камітэт ужо зняў абмежаванні на ўдзел беларускіх і расійскіх спартоўцаў у міжнародных спаборніцтвах.

эж